НАУ заклікае афіцыйна адмовіць Лукашэнку і яго ўраду ў прызнанні



Нацыянальнае антыкрызіснае ўпраўленне пры падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл падрыхтавала і накіравала лісты ў шэраг дыпламатычных і палітычных структур дружалюбных беларусам краін – з заклікам афіцыйна адмовіць Лукашэнку і яго ўраду ў прызнанні. Як паведаміў кіраўнік НАУ Павел Латушка, адпаведныя лісты накіраваны ў міністэрства замежных спраў 41 краіны і Дзяржаўны дэпартамент ЗША, у кокусы „Сябры Беларусі” і „Свабодная Беларусь” у Кангрэсе ЗША і ў міжпартыйную парламенцкую групу па Беларусі Парламента Вялікабрытаніі

– Мы разлічваем, што праз год пасля фальсіфікацыі выбараў, сілавога захопу ўлады, рэпрэсій і тэрору, развязаных рэжымам Лукашэнкі супраць беларускага народа, а таксама распачатай ім гібрыднай вайны на граніцах з Еўрасаюзам, у аб’яднаная Еўропы, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады і іншых нашых саюзнікаў хопіць палітычнай волі для прыняцця такога рашэння.

Неабходнасць не прызнаваць Лукашэнку і яго ўрад разглядаецца НАУ ва ўмовах размеркавання Міжнародным валютным фондам спецыяльных правоў пазыкі для Беларусі на суму амаль $ 1 млрд. Менавіта афіцыйнае непрызнанне Лукашэнкі і яго ўрада на міжнародным узроўні дасць 100% гарантыю, што доступ да вылучаных рэсурсаў МВФ для яго будзе заблакаваны.

Беларускае Радыё Рацыя