Media-Pоlesye аднавіла доступ да сайту праз VPN
Сайт Media-Pоlesye перастаў адкрывацца з вечара 2 верасня. Рэдакцыя даведалася ад хостэра, што тэхнічных збояў не было, а рэсурс заблакаваны з боку правайдэра. Прычыну хостэр параіў шукаць у Міністэрстве інфармацыі. Міністэрства інфармацыі на запыт рэдакцыі пакуль не адказала. Цяпер тэхнічная служба аднавіла працу сайту. «Але мы не маем ілюзій, што гэта надоўга», — адзначыла рэдакцыя.
Трапіць на сайт у Беларусі можна толькі праз VPN. Мяркуючы па тым, што рэсурс знаходзіцца ў дамэннай зоне .by, ва ўладаў застаецца магчымасьць не толькі заблакаваць яго, але і адключыць. Падобным чынам ліквідавалі сайты парталу Tut.by і агенцыі «БелаПАН».