Літва заклікае перагледзець прававыя акты Еўрасаюза



Гібрыдная атака беларускага рэжыму на Літву і ЕС змушае перагледзець прававыя акты ЕС. А менавіта тыя, што рэгламентуюць пытанні міграцыі, палітыкі прадастаўлення прытулку і аховы межаў ЕС. Пра гэта заявіў прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Гітанас Наўседа на сустрэчы ў Вільні з віцэ-старшынёй Еўрапейскай камісіі Маргарытысам Схінасам. На думку Наўседы, змены прававых актаў ЕС патрэбныя для таго, каб недэмакратычныя рэжымы не маглі маніпуляваць палітыкай ЕС. Наўседа мае намер узняць гэтыя пытанні на пасяджэнні Еўрапейскае рады ў кастрычніку.

Тым часам, Міністэрства ўнутраных спраў Літвы ўнесла прапановы па ўдасканаленні заканадаўства ЕС аб абароне межаў і прадастаўленьні прытулку. Гэтыя прапановы будуць перададзеныя на разгляд міністрам унутраных спраў краін — членаў ЕС. У прыватнасьці адэкватнае фінансаванне павінна быць накіраванае для будаўніцтва фізічнага бар’ера на знешняй мяжы ЕС, лічаць у МУС Літвы.