Рынак кантрабандных цыгарэт Латвіі на 80% заняты беларускай прадукцыяй



Агенцтва Nielsen правяло расследаванне і высветліла, што 79% нелегальных цыгарэт на рынку Латвіі — беларускія, паведамляе партал delfi.lv. Часцей за ўсё ў Латвію вязуць цыгарэты прадпрыемства Grodno Tobacco (73%), NZ і Premier. Лідарам сярод падробак з’яўляецца Winston — 89% ад усёй падробнай прадукцыі. 

У канцы жніўня ў Латвіі выявілі 3,5 мільёна нелегальных беларускіх цыгарэт. Нелегальныя тытунёвыя вырабы займаюць 18% ад усёй колькасці цыгарэт на рынку Латвіі. Дзяржава змагаецца з кантрабандыстамі, аднак з пераменным поспехам.

За апошні год кантрабанда цыгарэт нанесла Латвіі шкоду каля 38 мільёнаў еўра.

Foto: VID