Алену Гнаўк будуць судзіць за фотаздымак суддзі Куроўскага



6 верасня 64-гадовую Алену Гнаўк з вёскі Ткачы Пружанскага раёна, пакараную трыма гадамі “хатняй хіміі” па двух крымінальных артыкулах, будуць судзіць за фотаздымак суддзі Дзмітрыя Куроўскага. Здымак быў зроблены Гнаўк у момант агалошвання ёй прыгавору за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Невядома, чаму так вывеў Куроўскага – публічнага чалавека – ягоны здымак у працоўны момант.

Але гэтая справа – першая ў судовай практыцы ў Берасцейскім Доме правасуддзя, кажа Алена Гнаўк:

– Тут жа даў загад сакратарцы, каб тая выклікала ахову. І мяне завезлі ў РАУС. Там я яшчэ дзве гадзіны сядзела, чакала. Я чула, як па тэлефоне доўга кансультаваліся. Некуды тэлефанавалі. Ізноў бегалі па кабіетах. Нарэшце прыйшоў супрацоўнік і сказаў: што ж яны хочуць на нас павесіць гэтую справу, ізноў нас зрабіць крайнімі.

Паводле Алены Гнаўк, па артыкуле 25.1 яе чакае пакаранне штрафам у памеры 20 базавых велічынь або арышт ці грамадская праца. Суддзя па новай адміністрацыйнай справе –  Дзмітрый Шурын, які судзіў другую “дзясятку” па “карагоднай” справе ў Берасці. Суд пачнецца а 16 гадзіне ў судзе Ленінскага раёна Берасця.

На фота: здымак Гнаўк суддзі Куроўскага

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя