Анонс: 7 верасня «Госць Рацыі» – Давід Лісоўскі



З вечара 6-га верасня габрэі свету распачынаюць святкаванне Новага году – свята Рош Ха-Шана. Невядомая большасці традыцыя прадугледжвае пачатак адліку новага году менавіта з пачаткам восені і тоіць у сабе глыбінны сэнс.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – пісьменнікам Давідам Лісоўскім, пра тое, чаму карыснаму габрэйскі Новы год можа навучыць Беларусь, і ці будзе Лукашэнка віншаваць габрэяў Беларусі з днём Рош Ха-Шана.

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам пісьменніка Давіда Лісоўскага слухайце ў аўторак, 7-га верасня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – на гадзіну раней.

Беларускае Радыё Рацыя