Руслан Кулевіч: Спадзеямся, неўзабаве каворкінг у Беластоку пачне працаваць



На мінулым тыдні горад Беласток перадаў памяшканне беларускім журналістам для адкрыцця цэнтру-каворкінгу, у якім журналісты змогуць працаваць у зручных і бяспечных умовах.

Памяшканне яшчэ не прыдатнае да працы, у ім трэба правесці рамонт, – кажа кіраўнік каворкінгу гарадзенскі журналіст Руслан Кулевіч:

– Там невялікі офіс – 70 метраў квадратных. Але будзем штосьці думаць, як працаваць. Зараз наша задача – зрабіць рамонт, знайсці мэблю і працаваць там. Спадзяюся, да новага году там будзе ўсё зроблена. Там нават зараз святла няма. Трэба падпісаць дамову на святло. У гэтым памяшканні чатыры гады ніхто не працаваў, можа нават і больш. Там святла няма і патрэбны рамонт. Але галоўнае – у цэнтры горада. Спадзяюся, усё будзе добра.

Падобны цэнтр для працы беларускіх журналістаў арганізаваны і ў Варшаве. Руслан Кулевіч на мінулым тыдні наведаў гэты цэнтр, азнаёміўся з яго працай і цяпер будзе займацца ўладкаванне беластоцкага каворкінгу.

Цалкам размова:

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя