У Беларусі, магчыма, расстралялі чарговага асуджанага да смяротнага пакарання
У Беларусі, верагодна, расстралялі чарговага асуджанага да смяротнага пакарання. Гэта вынікае з сюжэта, які выйшаў на тэлеканале СТВ, паведамляе Праваабарончы сайт „Вясна”.
У сюжэце распавядалася пра расследаванне серыі забойстваў пенсіянераў пад Слуцкам у 2019 годзе. За іх Віктар Скрундзік быў асуджаны да смяротнай кары. „Сёння яму 30. Магло б быць. Першы смяротны прысуд у 2021 годзе”, — паведаміла ў тэлеэфіры журналістка.
Пры гэтым сястра Віктара, Надзея, распавяла праваабаронцам, што не атрымлівала афіцыйнага пацверджання выканання прысуду. Па яе словах, апошні ліст ад брата прыйшоў 19 жніўня.