Уладзімір Пыльчанка: Прысуд Знаку і Калеснікавай – незаконны і неабгрунтаваны
Менскі абласны суд прыгаварыў да 11 гадоў калоніі агульнага рэжыму і 10 гадоў узмоцненага рэжыму адпаведна Марыю Калеснікаву і Максіма Знака – паплечнікаў экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Віктара Бабарыкі.
Сукупнасць прызначанага пакарання пракаментаваў адвакат Марыі Калеснікавай Уладзімір Пыльчанка:
– Канкрэтныя злачынствы, іх тры, ацэньваліся судом па-рознаму. Пакаранне Марыі Калеснікавай па арт.357 – гэта „змова з мэтай захопу дзяржаўнай ўлады”. Ёй было прызначана пакаранне ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі. Максіму Знаку па гэтым артыкуле – 9 гадоў пазбаўлення волі. Па артыкуле “стварэнне і кіравнне экстрэмісцкім фармаваннем” арт. 361, Марыі Калеснікавай – 4 гады, Максіму Знаку – 6 гадоў. Па артыкуле “публічныя заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, Марыі Калеснікавай прызначылі 4 гады, Максіму Знаку – 2 гады.
Паводле Уладзіміра Пыльчанкі, прыгаворы Марыі Калеснікавай і Максіму Знака будуць абскарджвацца як незаконныя і неабгрунатаваныя. Першыя сустрэчы зняволеных актывістаў са сваякамі мусяць адбыцца на працягу бягучых 10-ці дзён.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара і з адкрытых крыніц