Супрацоўнікаў культцэнтра «Корпус» пакаралі суткамі за непадпарадкаванне міліцыянтам



Стала вядома, што сёння ў судзе Савецкага раёна прайшлі судовыя працэсы над затрыманымі 2 верасня супрацоўнікамі культцэнтра «Корпус», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». 

Стала вядома, што сёння, 6 верасня, у судзе Савецкага раёна прайшлі судовыя працэсы над затрыманымі 2 верасня супрацоўнікамі культцэнтра «Корпус». На дырэктара, арт-мэнеджара і дыджэя Аляксандра Багданава («Папу Бо»»), сцэнографа Максіма Крука і арганізатарку культурных імпрэз Лізавету Неўмяржыцкую у Савецкім РУУСе склалі пратаколы па арт. 24.3 КаАП за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Іх справы пачалі разглядаць 3 верасня, але суд адправіў іх на дапрацоўку.

У выніку 6 верасня Аляксандра Багданава і Максіма Крука арыштавалі на 10 сутак, а Лізавету Неўмяржыцкую — на 8 сутак.