Выязджаць за мяжу дазволілі часцей. Але па-ранейшаму не ўсім
Асобныя катэгорыі грамадзян Беларусі змогуць выязджаць за мяжу наземным транспартам раз у тры месяцы. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 2021/09/01 № 504.
Норма, як і раней, распаўсюджваецца на грамадзян, якія маюць від на жыхарства, пашпарт для пастаяннага пражывання за межамі краіны ці іншы сапраўдны дакумент, які пацвярджае права на пастаяннае або часовае пражыванне ў замежнай дзяржаве.
Таксама выязджаць за межы краіны могуць людзі, якія пацвярджаюць факт працоўнай дзейнасцi або навучання за мяжой, а таксама замежнікі з дазволам на пастаяннае або часовае пражыванне ў Беларусі, пры выездзе ў краіну свайго грамадзянства.
Раней выязджаць з краіны праз наземныя пункты пропуску можна было не часцей за адзін раз на паўгода.
Пастанова № 504 уступае ў сілу з 4 верасня.