У ААН устрывожаныя становішчам нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕЗ



У Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, якая ўваходзіць у сістэму ААН, надзвычай устрывожаныя становішчам мігрантаў, якія сабраліся на мяжы Беларусі з Еўразвязам. У апублікаванай заяве арганізацыі ўтрымліваецца заклік паклапаціцца пра іх дабрабыт і вырашаць праблему шляхам дыялогу на аснове прынцыпу вяршэнства права.

Як адзначаюць у Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, некалькі тыдняў вялікая колькасць мігрантаў без даху над галавой, у антысанітарных умовах знаходзяцца на мяжы Беларусі з Еўразвязам. Людзям не хапае вады, прадуктаў харчавання, у іх абмежаваны доступ да медыцынскай дапамогі. Аўтары заявы падкрэсліваюць, што калі «непрымальная сітуацыя» не зменіцца, то здароўе і жыццё мігрантаў апынуцца пад пагрозай. Па паведамленнях СМІ, да мяжы Беларусі з Літвой, Латвіяй і Польшчай у апошнія тыдні працягваюць у вялікіх колькасцях прыбываць мігранты – у асноўным з Блізкага Усходу і з Афрыкі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Jan Malec / newspix.pl