Ці мусіць вакцынацыя ад каронавіруса быць прымусовай?
Паводле Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, у краіне 1 мільён 420 тысяч чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі і звыш 300 тысяч чакаюць на другі кампанент. Такім чынам атрымоўваецца, што імунізацыяй ахоплена 17% насельніцтва. Медыкі лічаць хаду кампаніі павольнай, асабліва ўлічваючы тое, што на кастрычнік-лістапад прагназуецца чарговая хваля COVID-19.
Наш карэспандэнт пацікавіўся думкамі мінакоў на вуліцах Пінска адносна пытання: “Што, калі раптам вакцынацыя стане прымусовай?”:
– Я думаю, што не. Усё ж такі трэба, каб добраахвотна людзі пагадзіліся.
– Хто хоча вакцынавацца, той хоча. Хто не хоча – той не хоча. Але не трэба прымушаць людзей гэта рабіць.
– Не, не мусіць быць прымусовай. Гэта справа добраахвотная. Такая ж як і прышчэпка ад грыпу. Я таксама некалькі гадоў была супраць, а пасля прыйшла да таго, што трэба гэта рабіць.
– Я думаю, што не. Гэта справа кожнага. Але трэба падумаць пра тое, што ўсе мы людзі і ўсе хочам жыць.
Дарэчы, у сацыяльных сетках усё большае гісторый ад грамадзян, якія распавядаюць, што на працы робяцца захады па прымусу да вакцынацыі. У сваю чаргу ўлады запэўніваюць, што на такі крок не пойдуць.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ТАСС