Каталікі святкуюць Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы



Першыя згадкі пра святкаванне Нараджэння Багародзіцы вядомыя з другой паловы V стагоддзя. Прыкладна ў гэты ж час свята было запісана ў царкоўны каляндар.

У Новым Запавеце ўтрыліўваецца вельмі мала звестак пра жыццё Багародзіцы. Вядома, што бацькамі Панны Марыі былі набожныя Ёакім, які паходзіў з роду цара Давіда, і Ганна – з роду першасвятароў. Ёакім і Ганна дажылі да сталага ўзросту, аднак дзяцей у іх не было. Не губляючы надзею на міласць Божую, яны шчыра маліліся, просячы Госпада дараваць ім дзіця. Іх просьбы былі пачутыя – анёл абвясціў Ёакіму і Ганне пра хуткае нараджэнне ў іх дачкі Марыі.

Святкуючы Раство Багародзіцы, хрысціяне падкрэсліваюць, наколькі важная роля адведзена Панне Марыі ў ажыццяўленні чароўнага плану выратавання чалавецтва.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: baltnews.lt