У ВНУ з трыма баламі па прадмеце



centralizovannoe_testirovanieУ беларускія ВНУ будуць набіраць абітурыентаў, якія набралі тры балы па прадмеце. Вышэйшыя навучальныя ўстановы абвясцілі дадатковы набор. Абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе на бюджэтную форму навучання, могуць зноў паспрабаваць свае сілы. Для паступлення на педагагічныя спецыяльнасці дастаткова было набраць на цэнтралізаваным тэставанні ад 5 балаў па рускай і беларускай мовах. І ад 10 балаў – па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі. Выпускніца Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта і магістр гістарычных навук Марыя Булавінская скептычна ставіцца да такіх будучых студэнтаў.

–  Гэтыя людзі менш за ўсё зацікаўлены ў сваёй адукацыі, падаюць дакументы туды, дзе іх возьмуць. Можна ўявіць, што ў выніку мы атрымаем, якія гэта будуць спецыялісты. Думаю, атрымаем педагогаў, якія зусім не зацікаўлены ў выкладанні свайго прадмета.

Для паступлення ў ВНУ Міністэрства абароны і Дзяржаўнага памежнага камітэта дастаткова было набраць на Цэнтралізаваным тэставанні па тры балы са ста па кожным прадмеце.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота news.tut.by