Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца 5 раз за год
Безвыніковыя сустрэчы Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам – вялікі мінус таксама для расейскай палітыкі і яе пазіцыянавання на міжнароднай арэне. Кажа палітычны аналітык Павел Усаў. Чарговы раз кіраўнікі Беларусі і Расеі сустракаюцца 9 верасня і гэта ўжо 5 сустрэча за год. Ранейшыя перамовы, хоць і былі доўгімі, але не давалі канкрэтных вынікаў. Напрыклад, пасля сустрэчы ў Сочы Лукашэнка дэманстратыўна вылецеў у Беларусь і нават не застаўся на далейшыя мерапрыемствы. Тут, нарэшце, можа быць іначай, прагназуе Павел Усаў:
– Думаю, што нейкі прадукт будзе паказаны. Наколькі гэта будзе, скажам, глабальны прадукт, калі мы кажам пра адносіны Беларусі і Расеі, сказаць даволі цяжка. Зноў улічваючы той факт, колькі разоў гэтыя сустрэчы скончваліся па сутнасці нічым для публікі, а толькі нейкім прасоўваннем нейкіх сакрэтных дамоўленасцяў.
Эканамічны складнік будзе пераважаць на гэтым спатканні. Сёння Аляксандр Лукашэнка расказаў, што з Пуціным яны абмяркуюць сітуацыю ў Еўразійскім эканамічным саюзе, і асабліва сітуацыю, звязаную з Афганістанам. Раней казаў, што размова пойдзе пра цану на энерганосьбіты і нафту.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ТАСС