Баскава дыскваліфікавалі на 5 гадоў



Незалежны дысцыплінарны савет Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) абвясціў аб пяцігадовай дыскваліфікацыі старшыні Беларускай асацыяцыі хакея Дзмітрыя Баскава.

Рашэнне было прынята пасля дзесяці месяцаў расследавання, праведзенага Дысцыплінарным саветам IIHF. Было ўстаноўлена, што Баскаў парушыў Кодэкс паводзінаў IIHF: спрабаваў наўпрост уплываць на іншых, каб падтрымаць урад Беларусі, пагражаў і дыскрымінаваць беларускіх спартоўцаў з-за іх палітычных перакананняў, злоўжыў сваім становішчам, каб падтрымаць Лукашэнку.

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал „US Open”, дзе пазмагаецца з 19-гадовай канадкай

Другая ракетка свету Арына Сабаленка перамагла ў двух сэтах чэшскую тэнісістку Барбару Крэйчыкаву і ўпершыню ў кар’еры выйшла ў паўфінал адзіночнага разраду „US Open”. У 1/2 фіналу Сабаленка сустрэнецца з 19-гадовай канадкай Лейлай Фернандэс (73 ВТА), якая ў сваім чвэрцьфінале аказалася мацнейшай украінкі Эліна Світолінай – 6:3, 3:6, 7:6 (5)

Уладзімір Ігнацік (377-ы нумар рэйтынгу АТП) выбыў у 1/16 фіналу турніру ў аўстрыйскім Тульне. Беларус саступіў прадстаўніку Аўстрыі Дэнісу Новаку (125 АТП) з лікам 6:1, 4:6, 2:6.

„Арэнбург” афіцыйна абвясціў аб падпісанні кантракту з Юрыем Кавалёвым

Перад дэдлайнам трансфернага акна ФК „Арэнбург” заключыў пагадненне і дазаявіў паўабаронцу зборнай Беларусі Юрыя Кавалёва, – гаворыцца ў паведамленні на сайце клуба. Пасля дзевяці тураў сёлетняга чэмпіянату ФНЛ „Арэнбург” мае 19 ачкоў і займае другое месца ў турнірнай табліцы, адстаючы на ​​чатыры ачкі ад маскоўскага „Тарпеда”.

Кіраўніцтва „Арсенала” дало Мікелю Артэце тры туры на выпраўленне сітуацыі

Галоўны трэнер лонданскага „Арсенала” Мікель Артэта ў бліжэйшы час можа пакінуць клуб. Як паведамляе „The Sun”, кіраўніцтва „кананіраў” дасць 39-гадоваму адмыслоўцу тры матчы, за якія ён павінен выправіць бягучую сітуацыю. Пасля трох тураў чэмпіянату Англіі „Арсенал” замыкае турнірную табліцу.

Беларусы згуляюць з бельгійцамі ў адборачным матчы футбольнага чэмпіянату свету

Футбалісты зборнай Беларусі павядуць сёння чарговы матч адборавага турніру чэмпіянату свету. У пятым паядынку беларусы прымуць у Казані лідара кваліфікацыйнай групы Е каманду Бельгіі. Футбалісты Бельгіі прыехалі ў Казань без шэрагу гульцоў асноўнага складу. У першым крузе турніру беларускія футбалісты саступілі бельгійцам з лікам 0:8. У іншым матчы гэтай групы каманда Уэльса прыме зборную Эстоніі.

Беларускае Радыё Рацыя