Cкандал у Карпачы. Туды запрошаны агент КГБ – Юры Васкрасенскі



Удзел у эканамічным форуме ў Польшчы прымае стваральнік „Круглага стала дэмакратычных сілаў” Юры Васкрасенскі, які заявіў, што прыехаў у Польшчу каб наладзіць адносіны паміж дзяржавамі. Ён пазіцыянуе сябе галоўным пасярэднікам паміж уладамі і беларускай апазіцыяй. Сенатар Грамадзянскай кааліцыі Кшыфтаф Брэйза, які даведаўся пра прыезд Васкрасенскага ў Польшчу, лістом да следчых адрэагаваў на тое, што яму ўвогуле дазволілі пераехаць мяжу.

„У сітуацыі, калі беларуская апазіцыя і польская меньшасць знішчаныя праз КГБ, упушчанне такога чалавека на тэрыторыю Польшчы – гэта сканадал і параза Польскай контрразведкі, і з гэтага павінны быць зробленыя высновы. Выясненне чаму, пакаранне вінаватых асобаў, і направа сістэмы: каб да Польшчы агенты КГБ не ўязджалі як да сябе”.

Таксама Кшыфтаф Брэйза дамагаецца інфармацыі аб тых, хто запрасіў Юрыя Васкрасенскага на эканамічны форум у Карпачы.   

„Гэта дзяржаўны форум. Пад патранатам некалькіх міністэрстваў. Улады павінны браць адказнасць за тое, хто туды прыязджае. Калі я бачу гэтага чалавека, які радасны і пасміхаецца, распавядае, што прыехаў на запрашэнне нейкага польскага стаблішмэнта, то я хацеў бы пазнаёміцца з людзьмі, якія запрашаюць да Польшчы агентаў беларускага КГБ”.

Юры Васкрасенскі называе сябе былым супрацоўнікам перадвыбарчага штабу Віктара Бабарыкі і пазіцыянуе сябе як галоўны пасярэднік паміж уладамі і апазіцыяй. Нібыта для гэтых мэтаў ён стварыў ініцыятыву «Круглы стол дэмакратычных сілаў». Віктар Бабарыка праз сваіх адвакатаў перадаваў з СІЗА, што Васкрасенскі не быў чальцом яго штабу і ніколі не атрымліваў ніякіх даручэнняў. Пасля затрымання пасля выбараў Юры Васкрасенскі стаў удзельнікам сустрэчы ў ізалятары КДБ з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і неўзабаве выйшаў на волю пад хатні арышт.

Беларускае Радыё Рацыя