Экс-журналіста Tribuna.com Андрэя Маслоўскага асудзілі на 15 сутак
Да суду ён знаходзіўся ў ізалятары на Акрэсціна. 6 верасня ў кватэры Маслоўскага ў Менску правялі ператрус. Пасля гэтага з ім правялі гутарку супрацоўнікі ГУБАЗіК, а затым затрымалі. Арышт прызначыў суд Цэнтральнага раёна Менска.
Як вядома, Андрэй Маслоўскі працаваў у рэдакцыі «Трыбуны» ад 2010 года, а сёлета ў ліпені звольніўся паводле пагаднення бакоў. Раней яшчэ адзін журналіст выдання Дзмітры Руто адбыў 15 сутак арышту за бел-чырвона-белы шалік у аўтамабілі, а аўтар ютуб-каналу «Честнок» Аляксандр Івулін, які таксама супрацоўнічае з «Трыбунай», цяпер падазраваны ў крымінальнай справе. Праваабаронцы прызналі Івуліна палітвязнем.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: „Трыбуна”