Расейскія самалёты прыбылі на Берасцейшчыну для сумеснага патрулявання граніц
Пра гэта паведамляе афіцыйны Telagram-канал Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
– На аэрадром Баранавічы для фармавання вучэбна-баявога цэнтра сумеснай падрыхтоўкі ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі прыбылі самалёты СУ-30СМ паветрана-касмічных сіл Расеі. Рашэнне аб стварэнні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ўзброеных сіл Беларусі і Расеі было прынята ў ходзе перамоваў кіраўнікоў абаронных ведамстваў 5 сакавіка 2021 года ў Маскве. Плануецца, што авіятары будуць несці сумеснае баявое дзяжурства па ахове паветраных граніц саюзнай дзяржавы.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя