Макей накіроўваецца ў Нью-Ёрк



Як стала вядома «Нашай Ніве», падчас наступнай генеральнай сесіі ААН у Нью-Ёрку (22-26 верасня) мае адбыцца сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і міністра замежных спраў Польшчы Збігнева Раў.

Плануецца, што падчас яе будзе ў тым ліку абмеркаваны выхад на волю палітвязняў — журналіста Андрэя Пачобута і старшыні Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс. Абое адмовіліся пісаць прашэнні «аб памілаванні» на імя Лукашэнкі. Пакуль невядома, ці выстаўлены польскім бокам выхад вязняў як умова сустрэчы.

Па інфармацыі НН, усё рыхтуецца дыпламатычнымі службамі — яны дамаўляюцца пра парадак перамоў. Кардынальных зменаў ад сустрэчы не чакаецца, адзначае крыніца выдання, максімум, да чаго могуць прыйсці: што Захад запаволіць санкцыі і верне авіяспалучэнне, а беларускія ўлады спыняць рэпрэсіі, пачнуць выпускаць людзей, а таксама вырашаць сітуацыю з мігрантамі.

Беларускае Радыё Рацыя