Лукашэнка прыбыў у Маскву на сустрэчу з Пуціным



У другой палове дня 9 верасня Лукашэнка сустрэнецца ў Крамлі з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.  Бакі абмяркуюць 28 саюзных праграм, падрыхтаваных урадамі дзвюх краін.

Таксама Пуцін і Лукашэнка зьбіраюцца абмеркаваць іншыя актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня і міжнародную праблематыку.

Улады Расеі і Беларусі з 1999 года абмяркоўваюць палітычную інтэграцыю дзвюх краін. У 2019-2020 гадах перамовы будаваліся вакол 31 «дарожнай карты», якія ўключаюць у сябе інтэграцыю ў розных сферах эканомікі і кіравання. Праекты «дарожных карт» ніколі не публікавалі. 

meduza.io