Японія плануе аслабіць каранцінныя меры для вакцынаваных турыстаў
Урад Японіі плануе аслабіць каранцінныя патрабаванні пры ўездзе вакцынаваных замежных грамадзян, паведаміў тэлеканал NHK.
Улады хочуць паменшыць знаходжанне турыстаў на самаізаляцыі да 10 дзён. У цяперашні час тэрмін самаізаляцыі 14 дзён.
Новае правіла закране толькі тых, хто прайшоў поўны курс вакцынацыі прэпаратамі Pfizer, Moderna або AstraZeneca. Дакументы, якія пацвярджаюць вакцынацыю павінны быць выдадзены на тэрыторыі ЕЗ, ЗША ці Японіі. Урад плануе прыступіць да рэалізацыі гэтай меры да канца верасня.
Як піша ТАСС, з 28 снежня 2020 года ў Японіі была ўведзеная фактычная забарона на выдачу новых віз грамадзянам усіх дзяржаў і рэгіёнаў свету ў сувязі з выяўленнем у Вялікабрытаніі новага штаму каронавіруса. У цяперашні час у краіну могуць уехаць толькі японцы і замежнікі, якія пастаянна пражываюць тут і якія маюць доўгатэрміновыя візы.
Пры перасячэнні мяжы ім неабходна мець дакумент аб наяўнасці адмоўнага выніку тэсту на каронавірус, зробленага на працягу 72 гадзін перад прыбыццём. Яшчэ адзін тэст неабходна прайсці ў аэрапорце па прылёце. Затым людзі, якія прыехалі з-за мяжы абавязаны будуць прайсці 14-дзённы каранцін. Для тых, хто ўязджаюць з шэрагу краін, дзе штодня фіксуецца высокі прырост колькасці выпадкаў заражэння каронавірусам, каранцінныя патрабаванні больш жорсткія. Яны вымушаныя часткова праводзіць адведзены перыяд у спецыяльна выдзеленых для самаізаляцыі гатэлях і здаваць некалькі дадатковых ПЦР-тэстаў.