У Беларусі цяпер 661 палітвязень
Сёння, 9 верасня, спіс папоўнілі Андрэй Крылоў і Сяргей Купрэшын.
Андрэй – жыхар Ваўкавыска, асуджаны да пяці гадоў папраўчай калоніі за заклік да ўдзелу ў масавых беспарадках шляхам размяшчэння паведамлення ў тэлеграм-чаце.
Сяргей – ваенны пенсіянер, асуджаны да трох гадоў зняволення ў папраўчай калоніі за абразу службовых асобаў, а таксама за захоўванне пораху пасля пазбаўлення дазволу на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі.
Беларускае Радыё Рацыя