Пуцін назваў кошт на газ для Беларусі на 2022 год
Падчас прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, якая прайшла ў Крамлі, была аб’яўлена цана на газ.
Як заявіў кіраўнік расейскай дзяржавы цана на расейскае „блакітнае паліва” для саюзніка на 2022 год будзе такой жа, як і ў 2021-м, г. зн. – 128,5 даляраў / за тысячу кубаметраў.
Акрамя гэтага, Пуцін анансаваў падпісанне да 1 снежня 2023 года дамовы па стварэнні аб’яднанага рынку газу ў рамках Саюзнай дзяржавы. Раней беларускі бок разлічваў на зніжэнне кошту.