У магілёўскім шпіталі памёр міліцыянт, які спрабаваў застрэліцца



Супрацоўнік Ленінскага РАУС Магілёва памёр у Магілёўскім гарадскім шпіталі хуткай медыцынскай дапамогі ад ранення ў галаву.

Паводле сайта 6tv.by, 24-гадовы міліцыянт здзейсніў спробу суіцыду 2 верасня. У прыбіральні будынку Ленінскага РАУС Магілёва ён стрэліў сабе ў галаву з табельнага пісталета. Быў дастаўлены ў рэанімацыю са скразным раненнем. Увесь гэты час ён знаходзіўся на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Суразмоўцы „Магілёўскага рэгіёна” выказалі сумневы ў тым, што гэта была спроба самагубства, нібыта ў маладога чалавека не было сур’ёзных праблем, да трагедыі ён знаходзіўся ў сваім звычайным настроі. Але таксама з’явілася інфармацыя, што міліцыянт не прайшоў пераатэстацыю, і з крымінальнага вышуку яго перавялі ва вучастковыя інспектары.

Прадстаўнікі МУС ніяк не пракаментавалі здарэнне.