Прайшлі ператрусы ў пенсіянерак, якіх судзілі раней за акцыю ў электрычцы



 9 верасня адбыўся ператрус у некалькіх пенсіянерак, якіх судзілі раней за акцыю ў электрычцы. Пасля ператрусу затрымалі 60-гадовую Ірыну Новік. Як адзначыла дачка жанчыны, у пастанове на ператрус было напісана „шмат артыкулаў”. Сёння, 10 верасня, над ёй мусіць адбыцца суд у Цэнтральным судзе. 1 сакавіка жанчыну асудзілі па ч. 1 арт. 24.23 КаАП на 30 базавых велічыняў. 

Праваабаронцам вядома пра ператрус у яшчэ адной пенсіянеркі, якую судзілі за акцыю ў электрычцы, — 61-гадовай Наталлі Агейчык. Яе раней асудзілі на 25 базавых. Пасля ператрусу пенсіянерку затрымалі, 10 верасня над ёй таксама мусіць адбыцца суд.

spring96.org