Менскае «Дынама» прайграла «Аўтамабілісту» у стартавым хатнім матчы КХЛ
Хакеісты сталічнага «Дынама-Мінск» саступіў расейскаму «Аўтамабілісту» у стартавым матчы сезону на «Мінск-Арэне» ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Пасля дакладных кідкоў гульцоў гасцей Ды Косты і Раманцава дынамаўцы прайгравалі з лікам 0:2. За 20 секунд да фінальнай сірэны Яроменка скараціў адставанне, але «Аўтамабіліст» здолеў утрымаць пераможны лік 2:1. Мінчане зараз на дзясятай пазіцыі сярод 24-х каманд турніру. Наступны матч у „Мінск-Арэне” дынамаўцы правядуць 12 верасня супраць казанскага „Ак Барса”.
Зборная Беларусі па пляжным футболе перамагла Расію ў Суперфінале Еўралігі
Зборная Беларусі па пляжным футболе святкавала другую перамогу ў Суперфінале Еўралігі, які праходзіць у партугальскім горадзе Фігейра-да-Фош. У сваім другім паядынку папярэдняй групы В беларусы адолелі ў серыі пасляматчавых пенальці чэмпіёна свету каманду Расіі. Асноўны і дадатковы час гульні завяршыўся ўнічыю – 5:5, а пенальці лепш прабілі беларускія пляжнікі – 4:2. Становішча каманд пасля двух тураў: Беларусь – 4 ачкі, Расія – 3, Іспанія – 3, Польшча – 0. Сёння ў апошняй сустрэчы першага этапу зборная Беларусі згуляе з камандай Польшчы, а іспанцы будуць супернічаць з расейцамі.
Джокавіч ва ўпартым матчы абыграў Зверава ў паўфінале US Open
У Нью-Ёрку адбыўся паўфінальны матч прэстыжнага тэніснага турніру US Open – 2021, у якім сышліся першая ракетка свету 34-гадовы серб Новак Джокавіч і 24-гадовы прадстаўнік Германіі Аляксандр Звераў, які з’яўляецца чацвёртым нумарам рэйтынгу. Сустрэча завяршылася перамогай Джокавіча у пяці сэтах – 4:6, 6:2, 6:4, 4:6, 6:2. Працягласць матчу склала 3 гадзіны 35 хвілін. Супернікам Новака Джокавіча па фіналe турніру стане 25-гадовы прадстаўнік Расіі Данііл Мядзведзеў, які абыграў у паўфінале канадца Фелікса Ожэ-Альясіма 6:4, 7:5, 6:2. Прызавы фонд турніру складае 57,5 мільёнаў даляраў.
Медалёў у Токіо павінна было быць у два разы больш – заявіў міністр спорту
Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук адмовіўся рабіць медальны прагноз на Гульні-2024 года у Парыжы. Гутарку з міністрам апублікаваў сайт sb.by. Патэнцыял зборнай у Токіо быў значна вышэй выніку, якога ўдалося дасягнуць. Ніякіх прагнозаў рабіць не хочацца. Таму што ад Токіо-2020 мы чакалі іншага выніку і перадумовы да таго меліся. Медалёў павінна было быць у два разы больш. Пры самых сціплых падліках, дадаў міністр.
Беларускае Радыё Рацыя