Выйшаў з друку новы беларускі Буквар
У верасні беларускія дзеткі пачалі вучыцца па новым Буквары. Аўтарамі выдання з’яўляюцца Вольга Свірыдзенка і Вольга Цірынава.
Відаць, эпоха Буквара Анатоля Клышкі (1935-2021) закончылася. Буквар Анатоля Клышкі выкарыстоўвася ў школах Беларусі з 1969 да 2021 года.
Цяпер беларускія першакласнікі будуць вучыцца па новым Буквары.
Як пішуць СМІ, новы падручнік мае ярка выражаны нацыянальны кантэнт. У яго ўключаныя заданні і практыкаванні, што адлюстроўваюць каштоўнасці культуры беларускага народа. А для лепшага ўспрымання першакласнікі з дапамогай QR-кодаў атрымаюць доступ да дадатковага медыякантэнту: серыі мультфільмаў кінастудыі “Беларусьфільм” пра літары алфавіта.
Прэзентацыя новага Буквара ўжо адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Да прэзентацыі была арганізавана выстава з 30 Буквароў з фондаў бібліятэкі.
Беларускае Радыё Рацыя