„Разбітае Сэрца Пацана” сёння ў Беластоку



У Беластоку гэтым вечарам зайграе беларускі гурт РСП („Разбітае сэрца пацана”). Арганізатарам канцэрту стаў Павал Станкевіч з фонду «Тутака». У нашым эфіры Павал звярнуў увагу на тое, што РСП спявае на трасянцы.

„Пра трасянку кажуць, што гэта мова простых людзей, і былы прэзідэнт Беларусі Лукашэнка часта ёй таксама карыстаецца. Але я ў трасянцы бачу магчымасць, каб беларусы, якія хочуць пачаць размаўляць па-беларуску, маглі пачаць з трасянкі, гэта будзе іх першы крок”.

У 2020 годзе музыкі з РСП выходзілі на пратэстныя акцыі, гралі дваровыя канцэрты. На апошнім канцэрце ўсе ўдзельнікі гурта разам са слухачамі былі затырманыя і правялі пад арыштам 15 дзён. Пасля вызвалення палова гурта вырашыла пакінуць Беларусь і з’ехала ва Ўкраіну. Гэта Павал Гарадніцкі й Дзяніс Тарасенка.

Канцэрт „Разбітага сэрца пацана” ў Беластоку пачнецца а 20-00 у Harold Pub, што на вуліцы Warszawska 29. Далейшыя канцэрты цягам месяца пройдуць у гарадох Украіны.