Кіберпартызаны паведамілі пра ўзлом унутранай сеткі дэпартаменту аховы
Кіберпартызаны паведамілі пра ўзлом унутранае сеткі Дэпартаменту аховы МУС Беларусі.
Хакерская суполка заяўляе, што мае ў распараджэнні дакументы, базы дадзеных і запісы размоў супрацоўнікаў дэпартаменту. У якасці доказы прыводзяць наступны запіс. Характэрна, што суразмоўнікі, наколькі магчыма зразумець, называюць бел-чырвона-белы сцяг беларускім, а афіцыйны дзяржаўны – зялёным.
У завароце Кіберпартызаны заклікаюць супрацоўнікаў ДА выходзіць на ўзаемадзеянне з імі.