Пуцін прыляціць у Беларусь
Лукашэнка заявіў, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прыляціць у Беларусь на саміт СНД у кастрычніку.
„Мы з прэзідэнтам Расеі не адзін раз яшчэ сустрэнемся! Перад Вышэйшым Дзяржсаветам ён прыляціць (у Менск), 15 кастрычніка будзе саміт СНД, абмяркуем канкрэтыку”, – сказаў Лукашэнка. Яго словы прыводзіць блізкі да прэзідэнцкай прэс-службы телеграм-канал „Пул першага”.
Як паведамлялася, Лукашэнка наведаў Абуз-Лясноўскі палігон пад Баранавічамі, дзе назіраў за ваеннымі вучэннямі „Захад-2021”. 9 верасня сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адбылася ў Крамлі. На ёй бакі абмеркавалі пытанні інтэграцыі Расеі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Акрамя таго, Масква і Менск узгаднілі аб’ём крэдытаў Беларусі, які складзе каля 640 мільёнаў даляраў.