Паліна Шарэнда-Панасюк адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні 




Муж Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй напісаў у сваім фэйсбуку, што нарэшце атрымаў вестку ад сваёй жонкі з гомельскай калоніі, а таксама распавёў, як яна рэагуе на просьбы напісаць прашэнне аб памілаванні.

«Стала вядома, што яна нават не паспела адбыць каранцін, як да яе прынеслі ўсім вядомае «прашэнне аб памілаванні». Паперы адразу паляцелі ў сметніцу, а халуі пасланыя куды падалей піша муж Паліны. Пасля 10 сутак працэдура паўтарылася з тым жа вынікам. Агулам яна правяла ў карцары 20 сутак, але працягвае стаяць на сваім. Нас усіх яна просіць быць упартымі і ўпэўненымі ў сабе і не спыняцца на фінішнай прамой!» — напісаў Андрэй.

Паліну Шарэнду-Панасюк прысудзілі да двух гадоў калоніі. Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (Абраза прэзідэнта), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), і арт. 364 (Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў).