Знайшлі мёртвым суддзю, які разглядаў справу аб забойстве Паўла Шарамета
У Кіеўскай вобласці знайшлі мёртвым суддзю, які разглядаў справу аб забойстве Паўла Шарамета.
Гэта Віталь Пісанец. У ліпені мінулага года ён прымаў рашэнне аб падаўжэнні тэрміну арышту для падазраваных у забойстве Шарамета – Андрэя Антоненкі, Юліі Кузьменкі і Яны Дугар. Акрамя таго, Пісанец праводзіў і пасяджэнні ў справе Віктара Медведчука, якога ва Украіне вінавацяць у здрадзе дзяржаве. Выданне OBOZREVATEL, што Пісанец ужываў алкаголь у доме знаёмага, у іх адбыўся канфлікт, які і мог прывесці да смерці суддзі.