Лукашэнка не будзе размаўляць з Захадам, пакуль не будуць знятыя санкцыі



Аляксандр Лукашэнка не будзе размаўляць з Захадам, пакуль не будуць знятыя як ён выказаўся «бязмозглыя санкцыі». Пра гэта ён заявіў журналістам на Абуз-Лясноўскім палігоне падчас наведвання вучэнняў «Захад-2021».

Гаворачы, у прыватнасці, аб міграцыйным крызісе на еўрапейскай мяжы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым пытанні мяч на баку заходніх партнёраў. «Хочаце жыць бяспечна — прыязджайце. Вызначым месца, будзем сустракацца, абмяркоўваць гэтыя пытанні. Але пакуль не будуць знятыя гэтыя бязмозглыя санкцыі і прыніжэнне нашых патрыятычных людзей, з імі размаўляць ніхто не будзе, на калені мы не станем», — цытуе Лукашэнку БелТА. Ён дадаў, што заходнія санкцыі апынуліся бяздзейнымі, таму ў Беларусі не перажываюць аб новых магчымых абмежаваннях. «Хочаце дапамогі — паводзьце сябе дастойна. Не трэба нас лічыць нейкімі другараднымі людзьмі. У нас ёсць усё для таго, каб абараніць нашу краіну ад любых замахаў» падкрэсліў Лукашэнка.