Фэст “Шматкультурнасць Падляшша” пачнецца 25 верасня
“Шматкультурнасць Падляшша” – фэст з такой назвай пройдзе ў Падляшскім ваяводстве з 25 верасня па лістапад. Кіраўніца праекта Дар’я Шыдоўская зазначае, што праект прысвечаны усходнееўрапейскім культурам:
„Праводзім праект „Wielokulturowość Podlasia” Ён разлічаны для мігрантаў з усходніх краін: Расія, Беларусь, Украіна, а таксама для палякаў. Мэта праекта – гэта інтэграцыя мігрантаў з лакальным грамадствам, а таксама цікавасць і знаёмства з традыцыямі культуры ўсходніх краін і Падляшскім рэгіёнам”.
Удзел у праекце бясплатны, запісацца на яго можна праз электронную почту: [email protected] . Больш інфармацыі можна прачытаць на сайце: polza.pl.
Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя