Анонс: 14 верасня «Госць Рацыі» – Аляксандр Мазуркін
У эканамічнай навуцы заўважана, што чым больш бедная краіна – тыя яна больш аўтарытарная. Багатыя дзяржавы імкнуцца да дэмакратыі. Аднак чаму так атрымалася, што практычная любая іншая краіна ў свеце з падобнымі да Беларусі ВУП (валавым унутраным прадуктам) і рэсурснай базай у разы больш дэмакратычная, чым Беларусь? Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – магістрам у сферы міжурадавай супрацы Гётэборгскага ўніверсітэту Аляксандрам Мазуркіным, пра характар рэвалюцыі, якая адбылася ў Беларусі з 2020 годзе, інтэграцыйныя інтарэсы Крамля ў краіне і чаму беларусам варта заставацца на радзіме.
Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам магістра у сферы міжурадавай супрацы Гётэборгскага ўніверсітэту Аляксандра Мазуркіна слухайце ў аўторак, 14-га верасня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – на гадзіну раней.
Беларускае Радыё Рацыя