Чарговая акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве



Беларусы Варшавы ў нядзелю правялі чарговую акцыю. Людзі сабраліся на сваё пастаяннае месца – ля помніка Каперніку. Гэта папулярнае месца ў Варшаве, дзе акцыю бачаць не толькі тыя, хто на яе прыйшоў. Тэма акцыі – асуджэнне МВФ за выдзелены дыктатару крэдыт, барацьба за незалежнасць краіны, напамін пра падтрымку палітзняволеных і працу з роднымі і блізкімі ў Беларусі па страйку, кажа маці палітзняволенай Юлі Гарачкі Наталля Гарачка-Басалыга:

– Лукашэнка сказаў, што будзе размаўляць з Захадам толькі, калі захад здыме санкцыі. Санкцыі ніколі не будуць знятыя, яны могуць толькі ўмацоўвацца, пакуль нашыя палітзняволеныя не будуць вызваленыя, пакуль Лукашэнка і яго банда не сыдуць з нашай краіны.

– Я лічу, што мы заслужылі быць незалежнай нацыяй. І павінны працягваць нашае змаганне за гэтую незалежнасць.

У канцы акцыі, як заўсёды, абмеркаванне далейшых дзеянняў, сумесныя здымкі на фоне бел-чырвона-белых сцягоў і з партрэтамі палітвязняў у руках, прыватныя размовы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя