За масавыя мерапрыемствы ў Менску завялі больш за 1600 крымінальных спраў



Па фактах масавых мерапрыемстваў з ліпеня мінулага года ў Менску распачата больш за 1600 крымінальных спраў. Пра гэта ў эфіры праграмы „Тыдзень” на тэлеканале СТВ распавёў начальнік УСК па Менску Сяргей Паско.

З агучанай ім колькасці ў суды накіраваны справы па абвінавачанні больш за 400 чалавек, іншыя ж знаходзяцца пад следствам. Ён распавёў, што толькі па адной крымінальнай справе, якая расследуецца ў Следчым упраўленні Менска, пад вартай цяпер знаходзіцца каля 50 чалавек.
 

Паско таксама згадаў пра вялікую групу анархістаў, якая знаходзіцца пад следствам і, па сцвярджэнні прадстаўніка УСК, сфармавалася задоўга да перадвыбарнай кампаніі і адпрацоўвала сваю дзейнасць таксама на акумулятарным заводзе ў Берасці. Сярод тых, хто знаходзіца пад вартай па гэтай справе, паводле яго слоў, — не толькі грамадзяне Беларусі.

Паводле reform.by