На конкурс нацыянальнай драматургіі вылучаныя 12 спектакляў



Падведзены вынікі працы экспертнай адборачнай камісіі Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску. На ўдзел у фестывалі былі пададзены 26 заявак. Камісія вылучыла толькі 12 лепшых спектакляў беларускіх тэатраў.

Сярод вылучаных – спектаклі “Чорная панна Нясвіжа” па п’есе Аляксея Дударава (Нацыянальны Акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), “Людзі на балоце” Івана Мележа (Мазырскі драматычны тэатр), “Сцяпан – вялікі пан” Артура Вольскага (Беларускі Акадэмічны тэатр юнага гледача), “Мудрамер” па п’есе Мікалая Матукоўскага (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі), “Метро” па п’есе Аляксандра Савухі (Нацыянальны Акадэмічны драмтэатр імя Якуба Коласа) і іншыя.

Фінальныя мерапрыемствы фестываля адбудуцца сёлета з 12 па 16 лістапада ў Бабруйску. Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.Дуніна-Марцінкевіча адбываецца адзін раз у два гады.

Беларускае Радыё Рацыя