Стартуе продаж квіткоў на канцэрт Аляксандры Канафальскай ва Ўроцлаве



Сёння стартуе продаж квіткоў на канцэрт Аляксандры Канафальскай ва Ўроцлаве, які адбудзецца 17 кастрычніка.

Беларуская вядучая мастачка па пяску з Беларусі ўпершыню выступіць на вялікім экране. Яна ўваходзіць у 10-ку лепшых мастакоў пясочнай анімацыі ў свеце.

На канцэрце можна будзе пачуць музыку Баха, Агінскага, Чайкоўскага і іншых вялікіх кампазітараў у выкананні польскага гурта The String trio у спалучэнні з прыгажосцю навакольнай прыроды, якую прадставіць Аляксандра. Беларуска будзе ствараць з пяску унікальныя карціны, якія будуць з’яўляцца і знікаць, змяняючы адзін аднаго пад жывую музыку проста на вачах гледача.

Аляксандра піша пра свой праэкт:

Прырода – лепшае натхненне для творцы. Бездакорнасці і дасканаласцю навакольнага свету кампазітары натхняліся ва ўсе часы, ствараючы цудоўныя творы музычнай класікі.

Як гучыць палёт чмяля? Пра што спяваюць кіты ў акіянічнай глыбіні? Якая музыка гуляе, калі восенню птушкі пакідаюць родныя краі і адпраўляюцца ў вялікую міграцыю? Подых ветру, шум дажджу, шэпт травы, шолах крылаў, змена часоў года … Пра ўсё гэта нам можа расказаць класічная музыка.

Запрашаем дарослых і дзяцей у незвычайнае артыстычнае падарожжа па свеце жывёл „ANIMALIUM”.

Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя