Алесь Таболіч: 25 год гурта без канцэртаў
Беларускі фолк-метал гурт «Znich» атрымаў ад чыноўнікаў адмову ў гастрольным пасведчанні для канцэрта на іх 25-годдзе ў менскім клубе «Re:Public». Выступаць збіраліся разам з гуртом «Rutvica» і гасцямі – «Rokash».
Пра існаванне і пра тое, што адбываецца з канцэртамі, распавядае франтмэн гурта Алесь Таболіч:
– Ніяк, па-першае, выжываць тут не атрымліваецца, бо першае, самае галоўнае, гэта тое, што здаецца ў нас лакдаўн, ковід, але канцэрты праўладных гуртоў і фестывалі праходзяць, і ўсё нармальна. А ўсе астатнія альтэрнатыўныя на адсоткаў 90 не дазваляюць. „Гастролькі” выдаюць, як кажуць, адну на адзінаццаць.
Музыка канстатуе, што 25-годдзе гурта нават не ўдалося адзначыць і на альтэрнатыўнай сцэне:
– Мы выпусцілі анлайн-альбом Ze best, гэта 25 год. Вялікі рэзананс па-за межамі Беларусі, але , на жаль, выступіць мы нідзе не змаглі. Я, дарэчы, звяртаўся да “Салідарнасці” так званай, у дужках, каб выпусціць гэты альбом. Я звяртаўся, каб падтрымалі нас і мы б з’ездзілі і выступілі дзе-небудзь па-за межамі Беларусі, бо тут не атрымліваецца выступаць. Адказу няма. І на “Белсат” мы там спрабавалі, каб анлайн-канцэрт зрабіць, нам таксама адмовілі.
Па словах музыкі, у Беларусі цяпер душацца любыя беларускія культурныя ініцыятывы, і адзіны ягоны спосаб, каб выжываць, – гэта працаваць па прафесіі тату-майстра.
Беларускае Радыё Рацыя