Пуцін сыходзіць на самаізаляцыю



Прэзідэнт Расеі вымушаны сысці на самаізаляцыю праз выпадак каронавіруса ў ягоным атачэнні. З-за гэтага ён не паедзе на саміт ШАС і АДКБ — ён выступіць у фармаце відэаканферэнцыі. На мінулым тыдні Пуцін сустракаўся ў Маскве з Лукашэнкам.

У Расеі за суткі выявілі амаль 18 тысяч новых выпадкаў заражэння каронавірусам. Як паведамляюць расейскія СМІ, гэта крыху менш, чым напярэдадні. Больш за ўсё інфікаваных у Маскве – за дзень Кавід пацвердзіўся ў больш чым паўтары тысячы чалавека. Пры гэтым застаецца высокай смяротнасць ад коронавіруса – за суткі ў Расеі памерлі каля 800 чалавек.