“Пінская справа” працягвае набіраць маштаб



“Пінская справа” працягвае набіраць маштаб. Ідзе фармаванне трэцяй групы фігурантаў, праваабаронцам з Пінска ўжо вядома пра трэці дзясятак затрыманых і тое, што яшчэ трываюць выклікі ў міліцыю пінчукоў па леташніх падзеях 9-га – 10-га жніўня.

Праваабаронца Алесь Рамановіч адзначае, што ў цяперашніх умовах сваякі затрыманых баяцца агучваць сваю сітуацыю:

– Хацеў бы я звярнуцца да сваякоў тых палітвязняў, якіх зараз затрымліваюць, можа, па другіх нават справах. Няхай не баяцца звяртацца па дапамогу ў тую ж самую “Вясну”, у любыя дабрачынныя арганізацыі. Таму што, як паказала практыка, ці  звяртаўся чалавек па дапамогу, ці не звяртаўся – на прысуд гэта не паўплывала.

За ўдзел у стыхійным мітынгу ў першы паслявыбарчы вечар ужо асуджана 24 жыхары Пінска. Іх пакаралі зняволеннем тэрмінамі ад 4 да 6,5 гадоў узмоцненага рэжыму. У ліпені кіраўніцва Пінскага ГАУСа паведаміла, што ў поле зроку 150 актыўных удзельнікаў падзей 9-га – 10-га жніўня ў Пінску.

Беларускае Радыё Рацыя