Рэпартаж Юркі Ляшчынскага пра Сакрата Яновіча
Каб жыў, меў бы цяпер 85 гадоў. Менавіта 4 -га верасня 1936 года нарадзіўся выбітны беларускі пісьменнік Сакрат Яновіч. Большасць свайго дарослага і творчага жыцця правёў у родных Крынках, што паблізу мяжы з Беларуссю. Акурат роўна 30 гадоў таму ў 55 угодкі пісьменніка Юрка Ляшчынскі правёў з Сакратам Яновічам змястоўную гутарку, якую ў выглядзе рэпартажу прыгадваем і сёння. Сакрат Яновіч аўтар звыш 20-ці кніжак прозы. Пісаў па-беларуску і па-польску. Яго кніжкі гэта між іншым „Сярэбраны яздок”, „Доўгая смерць Крынак”, „Загоны” , ці па польску ” Białoruś Białoruś”, „Dolina pełna losu”, a таксама шэраг мініяцюр. Яго творчасць перакладзеная на шматлікія мовы, між іншым ангельскую, італьянскую, ці ўгорскую.