Тэрміновыя дэбаты па міграцыйным крызісе на мяжы Беларусі і ЭЗ
Парламенцкая асамблея Рады Эўропы ў межах восеньскай сесіі абмяркуе міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і ЭЗ. Сэсія пройдзе 27—30 верасня. Тэма дэбатаў гучыць як „Узмацненне міграцыйнага націску на межах Латвіі, Літвы і Польшчы з Беларуссю”. Запланаванае абмеркаванне ў першы дзень сэсіі. Як вядома, з-за павелічэння патоку нелегальных мігрантаў з беларускага боку Літва ўвяла рэжым экстрэмальнай сітуацыі на ўсёй тэрыторыі краіны, Латвія і Польшча — надзвычайнае становішча ў раёнах, якія мяжуюць з Беларуссю. За мінулыя суткі ў краіны ЭЗ не ўпусцілі прыблізна 280 іншаземцаў, якія мелі намер нелегальна перайсці мяжу з боку Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя