Святлана Ціханоўская наведае Францыю з афіцыйным візітам



З 15 па 17 верасня па запрашэнні міністра замежных спраў Францыі Жан-Іва Ле Дрыяна Святлана Ціханоўская наведае Парыж, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.

Яна сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і выступіць перад студэнтамі Інстытута палітычных даследаванняў.

У праграме запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Канстытуцыйнага савета Ларанам Фабіюса, мэрам Парыжа і кандыдатам у прэзідэнты Францыі Анн Ідальга, старшынём Сената Жэрарам Ларшэ, старшынём камітэта па замежных справах Нацыянальнага сходу і старшынём Еўрапейскай дэмакратычнай партыі Франсуа Байру.

Святлана Ціханоўская абмяркуе з палітыкамі арганізацыю канферэнцыі высокага роўню па рашэнні крызісу ў Беларусі, а таксама ўдзел дэмакратычных сіл Беларусі ў саміце Усходняга партнёрства, дапамогу грамадзянскай супольнасці і міжнароднае расследаванне супраць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці.

Фота: t.me/tsikhanouskaya