1150 даляраў – штраф за налепку з Пагоняй



Да штрафу 100 базавых велічынь асуджаны жыхар Наваполацку, работнік завода «Палімір», актывіст Беларускага незалежнага прафсаюза Вадзім Міхайлаў.

Пра гэта паведаміў яго калега па незалежным прафсаюзным руху, чалец Свабоднага прафсаюзу беларускага Віктар Стукаў:

– Міхайлаў – намеснік старшыні “пярвічкі” незалежнага прафсаюзу на “Нафтане”. І асудзілі яго фармальна за тое, што была налепка з Пагоняй на багажніку аўто. Склалі пратакол, затрымалі на выходныя ў ізалятары часовага ўтрымання, а потым аштрафавалі на 100 базавых, гэта 1 150 даляраў.

Затрымалі аўтамабіль Вадзіма Міхайлава супрацоўнікі наваполацкай ДАІ. Паводле Віктара Стукава, абвешчана сапраўднае паляванне на гаспадароў аўтамашын, якія маюць налепкі з нацыянальнай сімволікай. Наяўнасць такіх налепак міліцыя і суды кваліфікуюць як правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Днямі да адміністрацыйнай справы прыцягнулі жыхарку Полацку, на машыне якой была бел-чырвона-белая налепка з літарамі “BY”.

Беларускае Радыё Рацыя