Да бацькоў Андрэя Шарэнды і Паліны Шарэнды-Панасюк прыйшлі з КДБ



13 верасня адначасова супрацоўнікі КДБ прыйшлі на кватэры, дзе жывуць бацькі Шарэндаў, а таксама ў месца, дзе жыў Андрэй і Паліна з дзецьмі, і правялі агляды.

У маці Андрэя сілавікі цікавіліся ці меў ён дачыненне да фонду «Краіна для жыцця» і ініцыятывы dissident.by. Таксама упрацоўнікі КДБ прыехалі на працу да брата Андрэя – Аляксандра, і хацелі апытаць яго, але ад размовы мужчына адмовіўся.

Нагадаем, што Паліна Шарэнда-Панасюк асуджаная на два гады калоніі, і адбывае пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі. Некалькі крымінальных справаў завялі і на Андрэя Шарэнду, але ён паспеў збегчы за мяжу, абодва прызнаныя палітвязнямі.

spring96.org