Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг турніру ВТА ў Люксембургу
Беларуска Аляксандра Сасновіч (111 ВТА) прабілася ў другі круг турніру ВТА-250 у Люксембургу.
У стартавым раўндзе яна абыграла ўкраінку Лесю Цурэнку (165) – 7:5, 7:6. Наступнай суперніцай Сасновіч стане бельгійка Эліс Мертэнс (16).
Беларускія весляры дыскваліфікаваныя на два гады за мельдоній
Беларускія байдарачнікі Даніла Пішчык (2003 г.) і Мікіта Жулега (2005 г.) дыскваліфікаваныя на два гады. У допінг-пробах спартоўцаў было выяўлена забароненае рэчыва мельдоній. Весляры будуць адхілены ад спаборніцтваў з 2021/06/30 па 2023/06/29, усе вынікі 25-28.05.2021 ануляваныя, паведамляе сайт НАДА.
БФГ паведаміла пра перанос матчу паміж „Зоркай” і «Бярэсцем”
У сувязі з сыходам на каранцін каманды „Вікторыя-Бярэсце” ў календары жаночай Суперлігі матч паміж камандамі „Зорка” і „Бярэсце”, які павінен быў адбыцца 18 верасня 2021 г., пераносіцца на 13 кастрычніка, – гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце беларускай федэрацыі гандбола.
Брамнік „Юнацтва” Сяргей Бальшакоў падпіша пробны кантракт з менскім „Дынама”
Брамнік „Юнацтва” Сяргей Бальшакоў падпіша пробны кантракт з менскім „Дынама”. Галкіпер адправіцца з камандай на выязную серыю. На дадзены момант гэта вымушаная мера: адсутнічае Патрык Рыбар, а „зубрам” неабходны дасведчаны брамнік у дапамогу Аляксею Коласаву і Яну Шостаку, які мае праглядавы кантракт.
Берн і Севілья прымуць першыя матчы групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў
Сёння на футбольных арэнах Еўропы пройдуць стартавыя паядынкі групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. У першым матчы папярэдняй групы F швейцарскі „Янг Бойз” у 19.45 прыме ў Берне англійскі „Манчэстар Юнайтэд”, у які вярнуўся лідар партугальскай зборнай Крышціяну Раналду. У другім паядынку гэтага квартэта іспанскі „Вільярэал” згуляе на сваім полі з італьянскай „Аталантай” з Бергама (пачатак у 22.00). У стартавым матчы групы G іспанская „Севілья” сустрэнецца ў сябе дома з аўстрыйскім „Зальцбургам” (пачатак у 19.45). Сустрэча французскага „Ліля” і нямецкага „Вольфсбурга” пачнецца ў 22.00.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: pressball.by